У Беларусі адмовіліся аднавіць справу аб выкраданні Дзмітрыя Завадскага

У Беларусі адмовіліся аднавіць справу аб выкраданні Дзмітрыя Завадскага

Следчы камітэт Беларусі адмовіўся аднавіць справу аб выкраданні аператара ОРТ Дзмітрыя Завадскага. Ён не бачаць падстаў для допыту новых сведак. Святлана Завадская назвала гэты адказ цынічнай адпіскай, інфармуе dw.com.

Завадскі знік у ліпені 2000 года. Праз два гады Вярхоўны суд прызнаў вінаватымі ў яго выкраданні былых афіцэраў міліцыі Валерыя Ігнатовіча і Дзмітрыя Маліка. Але іх дачыненне да магчымага забойства даказана не было. Лёс Дзмітрыя Завадскага застаецца невядомы.

У канцы мінулага года Deutsche Welle выпусціла дакументальны фільм пра палітычныя выкраданні ў Беларусі. Былы баец спецназу Юрый Гараўскі прызнаўся ва ўдзеле ў іх, згадаў ён і пра справу Завадскага. Жонка Дзмітрыя Святлана Завадская падала заяву ў СК аб аднаўленні следства ў сувязі са сведчаннямі Гараўскага. Днямі прыйшоў адказ, з якога вынікае, што прыпыненае расследаванне аднаўляцца не будзе: "Асобы, якія ажыццявілі выкраданне Вашага мужа, устаноўлены і асуджаныя за пазначанае злачынства...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі