У Беларусі адмянілі абавязковую сертыфікацыю паслуг СТА

У Беларусі адмянілі абавязковую сертыфікацыю паслуг СТА

У Беларусі адмянілі абавязковую сертыфікацыю паслуг СТА. Пра гэта ў аўторак паведаміла Міністэрства гандлю. На яго сайце змешчаны пералік асобных бытавых паслуг, на якія цяпер не патрэбны сертыфікат. Гэта і паслугі цырульніка, хімчысткі, рамонту і тэхнічнага абслугоўвання радыёэлектроннай апаратуры, электрабытавых машын. Больш падрабязна гл. тут.

Разам з тым Мінгандлю адзначае, што новаўвядзенне не адмяняе дзеяння цэлага шэрагу нарматыўных прававых актаў, у тым ліку і тэхнічных, якія рэгулююць дзейнасць суб'ектаў па аказанні бытавых паслуг. Сярод іншага, гаворка ідзе пра Правілы бытавога абслугоўвання спажыўцоў.

Фота: Bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі