У Беларусі адкрываецца футбольны сезон: сёння матч за Суперкубак

У Беларусі адкрываецца футбольны сезон: сёння матч за Суперкубак

У Беларусі адкрываецца афіцыйны футбольны сезон: сёння пройдзе матч за Суперкубак, у якім сустрэнуцца барысаўскі БАТЭ і брэсцкае “Дынама”. Гульня пройдзе на сталічным стадыёне ФК “Мінск”, пачатак у 16.30.

БАТЭ з’яўляецца дзеючым чэмпіёнам краіны, брэсцкае “Дынама” — уладальнікам Кубка Беларусі. Абедзве каманды ўваходзяць у сезон з новымі трэнерамі: у барысаўчан настаўнікам стаў Алег Дулуб, а ў брэстаўчан — чэшскі спецыяліст Радаслаў Латал.

Апроч таго, адбылося шмат перастановак у складзе гульцоў абедзвюх каманд. Напрыклад, у БАТЭ завяршыў кар’еру форвард Віталь Радзівонаў, але былі падпісаныя трое легіянераў з Сербіі. З “Дынама” сышлі легіянеры Леандра Торэс і Нівалда, аднак шэрагі клуба папоўніў лідар гродзенскага “Нёмана” Павел Савіцкі і брамнік Аляксандр Гутар.

Жывую трансляцыю матча можна будзе паглядзець на тэлеканале "Беларусь 5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі