Вы тут

У Беларусі адкрылі дэпазіты на сямейны капітал на 53 млн долараў

У Беларусі ў сакавіку-жніўні 2015-га адкрылі дэпазіты на сямейны капітал на 53 млн 40 тысяч долараў. Новаўвядзеннем скарысталіся 5304 грамадзяніны нашай краіны. Пра гэта паведаміла БЕЛТА кіраўніца аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вера Лабковіч. Паводле яе слоў, за гэты перыяд было адмоўлена толькі 12 заяўнікам (альбо заявы падаваліся не па месцы рэгістрацыі, альбо прычынай адмовы стала адсутнасць беларускага грамадзянства).

Як паведамляла Еўрарадыё, сямейны капітал, новы від доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем'яў, у Беларусі быў уведзены з 1 студзеня сёлета. Пры нараджэнні трэцяга ці наступнага дзіцяці грамадзянка нашай краіны атрымлівае безнаяўныя 10 тысяч долараў. Іх можна выкарыстаць на паляпшэнне жыллёвых умоваў, атрыманне адукацыі, атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя. Праграма будзе дзейнічаць да 31 снежня 2019 года.

Фота: Fotolia, БЕЛТА