У Беларусі абвінавацілі Google ў "злоўжыванні дамінуючым становішчам на рынку"

У Беларусі абвінавацілі Google ў "злоўжыванні дамінуючым становішчам на рынку"

У Беларусі абвінавацілі Google ў "злоўжыванні дамінуючым становішчам на рынку". Пра гэта заявіла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Яно ўстанавіла "факт парушэння антыманапольнага заканадаўства на рынку крамаў прыкладанняў, перадусталяваных на мабільных прыладах пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы Android".

Паскардзіўся расійскі "Яндэкс". Было праведзена расследаванне. МАРГ прыйшоў да высновы, што Google ўвязвае атрыманне крамы прыкладанняў Google Play з абавязковай перадусталёўкай іншых прыкладанняў. А яны забяспечваюць пошук інфармацыі, размяшчэнне рэкламы і прыносяць даход кампаніі.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі спасылаецца на аналагічныя справы, раней разгледжаныя антыманапольнымі органамі Расіі і ЕС. Якія заходы будуць прынятыя ў дачыненні Google, пакуль незразумела.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі