У Беларусі 26 верасня зноў выраслі курсы ўсіх асноўных валют

У Беларусі 26 верасня зноў выраслі курсы ўсіх асноўных валют

26 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Усе асноўныя валюты другі дзень запар растуць у параўнанні з рублём. Курс долара ЗША павялічыўся з 2,0882 да 2,0963 рубля, курс еўра вырас з 2,4544 да 2,4670 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1879 беларускага (у аўторак — 3,1726).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,49%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі