Вы тут

У Беларусі 20-ы раз за год даражэе аўтамабільнае паліва

Папярэдні раз рознічныя цэны на паліва на беларускіх АЗС павышаліся з 29 чэрвеня / БЕЛТА

У Беларусі 20-ы раз за год даражэе аўтамабільнае паліва. Як паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма", з 6 ліпеня кошт павялічыцца на 1 капейку. АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 рубель 90 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 2 рублі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 22 капейкі, дызельнае паліва — 2 рублі.

Папярэдні раз рознічныя цэны на паліва на беларускіх АЗС павышаліся з 29 чэрвеня.

Канцэрн адзначае, што з пачатку 2021 года "сярэдняе значэнне сусветных катыровак нафты вырасла на 41,2 адсотка", а "рознічныя цэны на маторнае паліва на беларускім рынку за гэты перыяд павялічаныя на 10,3%". Змену коштаў у "Белнафтахіме" тлумачаць маніторынгам цэн на вуглевадародную сыравіну і "стратэгіяй стрыманай індэксацыі цэн на аўтамабільнае паліва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.