У беларусаў Дзевятоўскага і Ціхана могуць забраць алімпійскія медалі

У Беларусі могуць забраць два алімпійскія медалі. Міжнародны алімпійскі камітэт і Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый бліжэйшым часам аб'явяць пра дзве станоўчых допінг-пробы, атрыманых на алімпійскім лёгкаатлетычным турніры ў Пекіне.   Нібыта, забаронены прэпарат тэстастэрон знайшлі ў знакамітых беларускіх кідальнікаў молата, срэбранага і бронзавага прызёраў Гульняў-2008 Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана

Газета "Прессбол" са спасылкай на агенцтва "Весь спорт", піша, што допінг-пробы, узятыя ў іх пасля фінала 17 жніўня, паказалі выкарыстанне забароненага прэпарата тэстастэрона.

Паколькі Дзевятоўскі ў 2000-2002 гадах ужо адбываў дыскваліфікацыю за ўжыванне забароненых прэпаратаў, цяпер яму пагражае пажыццёвая дыскваліфікацыя. У Ціхана раней такіх праблемаў не было.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі