У беларуса, якога ратавалі на Эльбрусе, страсенне мозгу і абмаражэнне пальцаў
![У беларуса, якога ратавалі на Эльбрусе, страсенне мозгу і абмаражэнне пальцаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/elbrus-836783_960_720.jpg.webp?itok=a9fX3GFx)
У беларуса, якога ратавалі на Эльбрусе, страсенне мозгу і абмаражэнне пальцаў на руках і нагах, інфармуе тэлеканал АНТ. 36-гадовы мужчына сарваўся са скалы на вышыні 4800 метраў пры спробе ўзыходжання на горную вяршыню. Ён сам звязаўся з ратавальнікамі і папрасіў дапамогі, паколькі атрымаў траўму. Яго знайшлі і эвакуявалі з Эльбруса. Цяпер Павел знаходзіцца ў шпіталі ў горадзе Тырныаўз у Кабардзіна-Балкарскай рэспубліцы. Пагрозы для яго жыцця няма. Медыкі пакуль не могуць сказаць, калі беларус зможа вярнуцца на радзіму.
Вядома, што беларускі альпініст прыехаў з Мінска. Ён рашыўся на ўзыходжанне на Эльбрус, самую высокую горную вяршыню Еўропы (вышыня над узроўнем мора 5642 метры), адзін, без групы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.