У беларуса скралі 0,83 біткоіна, раней падобных крымінальных спраў у РБ не было

У беларуса скралі 0,83 біткоіна, раней падобных крымінальных спраў у РБ не было

У Беларусі могуць распачаць першую крымінальную справу аб крадзяжы крыптавалюты. Дырэктар мінскай фірмы стаў ахвярай махляра. Як паведаміў сайту sb.by першы намеснік начальніка РАУС Ленінскага раёна Брэста Дзмітрый Каравякоўскі, здарэнне адбылося ў жніўні. Мінчук купіў біткоін у 2011 годзе. Тады каштаваў 100 долараў (цяпер — амаль 17 тысяч долараў). Сёлета бізнесмен вырашыў прадаць 0,83 біткоіна. Праз Telegram ён пазнаёміўся ў пакупніком, які прапанаваў 3 тысячы долараў.

Мужчыны сустрэліся ў адной з кавярняў у цэнтры Брэста. Мінчук праз адну з інтэрнэт-біржаў перавёў пакупніку крыптавалюту. Завяршэння транзакцыі трэба было пачакаць некалькі гадзін. За гэты час пакупнік знік. Ён $3000 не перавёў.

Міліцыя шукае зламысніка і распаўсюдзіла відэа, на якое ён трапіў. Паколькі раней у Беларусі падобных крымінальных спраў не было, праводзілася доўгая праверка. Адзначаецца, што расследаванне ўскладняе той факт, што прадавец і пакупнік карысталіся ананімным месенджарам Telegram і ананімнымі інтэрнэт-пляцоўкамі. Справу распачалі па артыкуле “Завалоданне маёмасцю ці набыццё права на маёмасць шляхам ашуканства або злоўжыванне даверам”. Зламысніку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі