У Беларусь з Украіны ўцякаў мужчына з пашпартам грамадзяніна СССР

У Беларусь з Украіны ўцякаў мужчына з пашпартам грамадзяніна СССР

У Беларусь з Украіны ўцякаў 51-гадовы мужчына з пашпартам грамадзяніна СССР (гэтая дзяржава не існуе з 1991 года). Іншых сапраўдных дакументаў для перасячэння мяжы ў яго не было. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, сваяка на беларускім баку мяжы мусілі сустрэць двое беларусаў, але 10 верасня ў Ельскім раёне іх затрымалі памежнікі (яны знаходзіліся ў 350 метрах ад дзяржаўнай мяжы). Затрыманыя мужчыны ва ўзросце 49 і 51 года распавялі, што з Украіны нелегальна павінен прыйсці іх сваяк. Беларускія памежнікі праінфармавалі пра гэта сваіх украінскіх калегаў, і тыя затрымалі парушальніка.

Затрыманым беларусам пагражае штраф за парушэнне памежнага рэжыму і спробу незаконнага перасячэння мяжы. Праводзіцца разбіральніцтва.

У Беларусь з Украіны ўцякаў мужчына з пашпартам грамадзяніна СССР
Фота: http://gpk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі