У Беларусь з Чылі, ЗША і Аўстраліі прыехалі праўнукі Ігната Дамейкі (фота)

У Беларусь з Чылі, ЗША і Аўстраліі прыехалі праўнукі Ігната Дамейкі (фота)

У Беларусь з Чылі, ЗША і Аўстраліі прыехалі праўнукі Ігната Дамейкі (1802 — 1889). У панядзелак, 31 ліпеня, у МЗС нашай краіны прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 215-м угодкам з дня нараджэння нацыянальнага героя Чылі, ураджэнца беларускай зямлі. Ён апынуўся на выгнанні пасля паражэння вызваленчага паўстання 1830-1831 гадоў. Вядомы, як навуковец, геолаг, быў рэктарам Чылійскага ўніверсітэта.

Як інфармуе прэс-служба МЗС, міністр замежных спраў Уладзімір Макей адзначыў, што Дамейка — выдатны сын нашай зямлі, Беларусь ім ганарыцца. Дзякуючы такім людзям, як ён, быў закладзены падмурак беларускай ідэнтычнасці, стала магчымым фармаванне беларускай нацыі, сказаў Макей. Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя перакладу на беларускую мову кнігі праўнучкі Ігната Дамейкі Пас Дамейка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі