У Беларусь вярнуліся 50 з 920 кітайскіх студэнтаў, якія з'ехалі на вакацыі

У Беларусь вярнуліся 50 з 920 кітайскіх студэнтаў, якія з'ехалі на вакацыі

У Кітай на зімовыя вакацыі адправіліся 920 студэнтаў, якія вучацца ў Беларусі. На цяперашні час адтуль вярнуліся не больш за 50 чалавек. Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назвалі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі нашай краіны.

У Мінадукацыі падкрэсліваюць, што кожны кітайскі  студэнт, які вярнуўся ў Беларусь, знаходзіцца пад наглядам. Усе пытанні прапрацоўваюцца індывідуальна з кожным студэнтам.

Дарэчы, для прафілактыкі захворвання на кітайскі каронавірус, кіраўнікі прафесійных ліцэяў, каледжаў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, ВНУ з 28 студзеня вядуць штодзённы ўлік замежных навучэнцаў і студэнтаў, якія прыязджаюць з Кітая ды іншых краін, дзе былі выпадкі пнеўманіі, выкліканай каранавірусам. За такімі навучэнцамі вядзецца медыцынскае назіранне на працягу 14 дзён пасля прыбыцця.

Раней паведамлялася, што ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу ў Кітаі Мінадукацыі падоўжыла для кітайскіх студэнтаў вакацыі не менш як на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі