Вы тут

У Беларусь прыляцелі расійскія вайсковыя верталёты

Калаж з відэа t.me/otvinta_by

24 жніўня на авіябазу ў Мачулішчах прыбыла дванаццаць расійскіх вайсковых верталётаў. Гэта чатыры Ка-52, сем Мі-8 і адзін Мі-26. Пралёт верталётаў над Мінскам засняў ананімны авіяспотар.

Верагодна, верталёты будуць удзельнічаць у сумесных вучэннях "Захад-2021", якія пройдуць у верасні. Раней паведамлялася, што яны пройдуць удалечыні ад лініі судакранання Расія — NATO.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.