У Беларусь прыбылі расійскія дэсантнікі

Як інфармуе БелаПАН, 24 чэрвеня ў нашу краіну прыбыў з Расіі парадны разлік 234-га дэсантна-штурмавога палка. Таксама стала вядома, што ў паветраным парадзе над Мінскам будзе задзейнічаная авіяцыя расійскіх Узброеных сілаў — самалёты Су-34. Нагадаем, раней Міністэрства абароны Беларусі абвяргала інфармацыю пра магчымы ўдзел у парадзе расійскіх стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў.
 

3 ліпеня ў Мінску будзе і іншая расійская вайсковая тэхніка. У парадзе паўдзельнічаюць самаходныя пускавыя ўстаноўкі са складу аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу "Іскандэр" і зенітнага ракетнага комплексу С-400 "Трыумф". Мяркуецца, што ў механізаванай калоне мінчукі і госці сталіцы ўбачаць і бронеаўтамабілі "Тыгр", вядомыя па "крымскай спецаперацыі".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі