Медыкі прагназуюць, што ў Беларусь прыйдуць два новыя штаму каранавіруса. Пра гэта журналістам заявіў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый Беларускай дзяржаўнай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Юрый Горбіч.
"Напэўна, бліжэйшым часам да нас прыйдуць два чарговыя варыянты SARS-COV-2, якія дамінуюць у Еўропе і Азіі. Пакуль немагчыма да канца сказаць, які з іх першым пачне дамінаваць у нас", — перадае БЕЛТА яго словы.
Горбіч дадае, што медыкі спадзяюцца, што ў 2023 годзе надзвычайная сітуацыя ў свеце, звязаная з каранавірусам, скончыцца. "Але ёсць некалькі момантаў, якія кідаюць нейкі цень на гэтую надзею", — дадае ён.
Спецыяліст лічыць, што пакуль заўчасна сцвярджаць, быццам SARS-COV-2 пяройдзе ў разрад сезоннага. Пытанне, калі закончыцца пандэмія, пакуль застаецца адкрытым.