У БДУ з 1 сакавіка вырастуць кошты навучання

У БДУ з 1 сакавіка вырастуць кошты навучання

Кошт навучання ў БДУ павялічыцца з 1 сакавіка. Адпаведныя змены ўводзяцца загадам рэктара БДУ, інфармуе БЕЛТА.

Рост коштаў на навучанне звязаны з з павелічэннем памеру тарыфнай стаўкі першага разраду, зменай умоваў аплаты працы прафесарска-выкладчыцкага складу, павелічэннем тарыфаў на камунальныя паслугі. 

Напрыклад, навучанне на 1-3 курсах дзённай формы спецыяльнасцяў "правазнаўства" і "эканамічнае права" на юрыдычным факультэце БДУ, "міжнароднае права" на факультэце міжнародных адносін з 1 сакавіка будзе каштаваць 3136 рублёў (раней — 2851 рубель).

Для студэнтаў філалагічнага факультэта па спецыяльнасцях "беларуская філалогія" і "руская філалогія", а таксама факультэта сацыякультурных камунікацый па спецыяльнасці "сацыяльная праца" навучанне будзе каштаваць 2242 рублі (раней — 2039 рублёў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі