У БДУ на ўсіх факультэтах пераносяць лекцыі
У БДУ на ўсіх факультэтах пераносяць лекцыі "на больш позні тэрмін". Пры гэтым прэс-служба ВНУ падкрэслівае, што гаворкі пра адмену заняткаў ці пра перавод на дыстанцыйнае навучанне няма. Адбываюцца "часовыя змены ў графіку навучальнага працэсу". Яны робяцца "з мэтай пазбегнуць масавага збору людзей". У бліжэйшы час рэкамендавана выкарыстоўваць "іншыя формы заняткаў".
Таксама ў БДУ нагадваюць, што прынятыя меры па прафілактыцы распаўсюду каранавіруса сярод студэнтаў і выкладчыкаў. У бліжэйшы месяц абмежавана наведванне студэнцкіх інтэрнатаў. У іх могуць трапіць толькі асобы, якія там жывуць.
Днямі стала вядома, што з-за COVID-19 на каранцін трапіла 240 студэнтаў і выкладчыкаў БДУ. У пяці студэнтаў гэтай ВНУ папярэднія тэсты паказалі наяўнасць каранавіруса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.