У Башкортастане беларусы адзначылі Купалле, дыпламат цягаў ваду

Паводле беларускіх традыцыяў адзначылі Купалле ў пасёлку Ленінскі Іглінскага раёна Башкортастану.  У гэтым раёне з XIX стагоддзя кампактна жывуць беларусы. У некаторых вёсках яны складаюць больш за 20% насельніцтва, а беларускія дзеці маюць магчымасць у школах вывучаць родную мову.

Купалле атрымалася вясёлым. Былі наладжаныя шматлікія спаборніцтвы. У бегу з вёдрамі вады актыўны ўдзел узяў кіраўнік уфімскага аддзялення беларускай амбасады Алег Ісаеў. Беларусы спявалі народныя песні, скакалі праз вогнішча і абліваліся вадой.

Фотарэпартаж можна паглядзець тут - http://www.bashinform.ru/index.php?id=52191

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі