У Барысаве жанчына з 3,52 праміле алкаголю везла ў машыне трох дзяцей

У Барысаве жанчына з 3,52 праміле алкаголю везла ў машыне трох дзяцей

У Барысаве жанчына з 3,52 праміле алкаголю везла ў машыне трох дзяцей. Здарэнне адбылося ўвечары 3 жніўня. У міліцыю патэлефанавалі відавочцы, яны паведамілі пра верагодна п'янага кіроўцу з "Рэно Меган". ДАІшнікі аўтамабіль спынілі і падазрэнні пацвердзіліся. Да таго ж у 34-гадовай жанчыны не было правоў кіроўцы. У салоне машыны былі трое яе дзяцей — 4-гадовая і 11-гадовая дзяўчынкі, а апошняя трымала на руках 5-месячнага брата, паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.

Жанчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па некалькіх артыкулах. Высветлілася, што раней яе ўжо прыцягвалі да адказнасці за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі