У Барысаве ваенны грузавік збіў дзіця, якое ехала на ровары
![На месцы здарэння / vk.com/typical_borisov](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bar1_2.jpg.webp?itok=BRuSI58n)
На месцы здарэння / vk.com/typical_borisov
У Барысаве на вуліцы Гагарына ваенны грузавік збіў дзіця, якое ехала на ровары. На здымках, якія з'явіліся ў сацсетках, відаць, што здарэнне адбылося на пешаходным пераходзе. Пацярпелага хлопчыка забрала хуткая меддапамога. Інфармацыі пра яго стан і абставіны здарэння пакуль няма.
![У Барысаве ваенны грузавік збіў дзіця, якое ехала на ровары](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Bar2.jpg.webp?itok=JcYpHbLv)
vk.com/typical_borisov
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.