У Барысаве стаяць чэргі да цыстэрнаў з вадой. Раніцай у чацвер стала вядома пра аварыю на магістральным трубаправодзе. У выніку без пітной вады засталася старая частка горада і частка новай. "Барысаўвадаканал" паведаміў пра "лакалізацыю" аварыі і папярэдзіў, што пасля яе ліквідацыі "магчымае часовае пагаршэнне якасці пітной вады". Арганізаваны яе падвоз у аўтацыстэрнах. Пітную ваду мясцовыя жыхары актыўна купляюць у крамах.
Падобныя аварыі ўсё часцей здараюцца ў беларускіх гарадах (сёлета — у Пружанах, Ветцы) — інфраструктура патрабуе абнаўлення, а грошы найперш трацяцца на сілавікоў, у ЖКГ ж недафінансаванне.


