У Барысаве падчас пажару ў інтэрнаце эвакуявалі 70 чалавек

У Барысаве падчас пажару ў інтэрнаце эвакуявалі 70 чалавек

У Барысаве сёння ўначы гарэў інтэрнат. Узгаранне своечасова заўважылі дзякуючы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, якая спрацавала ў пакоі на чацвёртым паверсе. Выклікалі пажарных, якія ліквідавалі ўзгаранне. З пяціпавярховага будынку інтэрната эвакуявалі 70 чалавек, пацярпелых няма.

За мінулыя суткі ў Мінскай вобласці здарылася 10 пажараў. У Капылі з кватэры на першым паверсе пяціпавярховага дома быў уратаваны мужчына, сын гаспадара жылля.  Яшчэ адно здарэнне скончылася трагічна: у дачным пасёлку “Раманаўка” каля вёскі Паперня пад Мінскам загарэўся адзін з дамоў, загінуў зяць гаспадара лецішча, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі