У Барысаве без электрычнасці заставаліся 230 дамоў
![У Барысаве без электрычнасці заставаліся 230 дамоў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/elektra-1912.jpg.webp?itok=6O3gfJi9)
18 снежня аварыя пакінула значную частку Барысава без электрычнасці. Як паведамляе БелаПАН, у 9.20 раніцы мясцовыя ратавальнікі атрымалі паведамленне пра адключэнне электраэнергіі.
Без святла засталіся 232 прыватныя жылыя дамы, сярэдняя школа, два дзіцячыя садкі, два прадпрыемствы.
З аварыяй удалося справіцца за 40 хвілінаў. А 10-й падача электраэнергіі аднавілася.
Фота: nahnews.org