У Баранавіцкім раёне загінула жанчына, якая пайшла ў лес у ягады

У Баранавіцкім раёне загінула жанчына, якая пайшла ў лес у ягады

У Баранавіцкім раёне загінула жанчына, якая пайшла ў лес у ягады. Пенсіянерку знайшлі ў пяці кіламетрах ад чыгуначнай станцыі Лясная, на якой раніцай 25 жніўня яна выйшла з цягніка, інфармуе intex-press.by.

Пошукі пачаліся ў панядзелак пасля таго, як з заявай у міліцыю звярнуўся сын жанчыны. Да іх падключыліся і валанцёры. У аўторак раніцай, на трэці дзень пасля знікнення, стала вядома, што жыхарку Баранавічаў знайшлі, але яна, на жаль, загінула. Мяркуецца, што ёй стала кепска.

Адзначаецца, што ў 2018 годзе гэта першы выпадак гібелі чалавека ў лесе ў Баранавіцкім раёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі