У Баранавіцкім раёне стомлены кіроўца трапіў у страшную аварыю (фота)

У Баранавіцкім раёне стомлены кіроўца трапіў у страшную аварыю (фота)

Дарожна-транспартнае здарэнне, у якім сур’ёзна пацярпеў кіроўца аўто, здарылася 10 лістапада на трасе М1 ў Баранавіцкім раёне. Аўтамабіль Volkswagen Sharan рухаўся ў бок Брэста. За рулём быў 25-гадовы малады чалавек, які не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца быў стомлены і таму не змог усачыць за сваёй машынай і дарогай.

Малады чалавек атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, асколачны пералом левай кісці са змяшчэннем і шматлікія ўдары. Аўтамабіль цалкам разбіты. ДАІ праводзіць праверку па факце здарэння, паведамляе Брэсцкая абласная ДАІ.

Фота: ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі