У Баранавіцкім раёне салдат кінуўся з сякерай на саслужыўца
На Абуз-Лясноўскім палігоне ў Баранавіцкім раёне адзін салдат кінуўся з сякерай на другога. Здарэнне адбылося ў пятніцу, 13 студзеня, піша intex-press.by.
Паведамляецца, што абодва вайскоўцы служаць вайсковай часці Слонімскага гарнізона. Пацярпелы вайсковец застаўся жывы.
У прэс-службе Міністэрства абароны пацвердзілі, што такі інцыдэнт адбыўся. Цяпер высвятляюцца прычыны і абставіны канфлікту. З абодвух яго ўдзельнікаў бяруць тлумачэнні.
Паводле інфармацыі gs.by, крымінальную справу па гэтым факце пачало ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.