У Баранавіцкім раёне дальнабойнік сем гадзін "трымаў абарону" ў фуры

У Баранавіцкім раёне дальнабойнік сем гадзін "трымаў абарону" ў фуры

У Баранавіцкім раёне 46-гадовы беларус-дальнабойнік сем гадзін "трымаў абарону" ў фуры. Ён не дазваляў супрацоўнікам транспартнай інспекцыі, якія спынілі грузавік, праверыць рэжым працы кіроўцы. Як інфармуе intex-press.by, здарэнне адбылося 3 лютага на трасе Баранавічы — Гродна. Кіроўцу папрасілі паказаць тахограф — прыбор, паказанні якога дазваляюць пабачыць, колькі гадзін ён за рулём. Мяркуецца, што прычынай шматлікіх аварый з удзелам фураў з'яўляецца якраз стомленасць вадзіцеляў. Дальнабойнік з кабіны не выйшаў, заставаўся ў ёй з 10-й да 17-й гадзіны. Дзверы адчыніліся, калі прыехалі аператыўная група і даішнікі.

Высветлілася, што кіроўца свой "ліміт" за дзень вычарпаў і ехаў па чужой картцы. Яго аштрафавалі на 1020 рублёў.

Грузавік зарэгістраваны ў Казахстане. Ён ішоў праз Беларусь транзітам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі