У Баранавічах збілі матацыкліста, які 44 разы парушыў ПДР (фота)

Малады кіроўца толькі нядаўна атрымаў правы. Выязджаючы з двара дома на аўтамабілі "Фіят Марэа", ён не саступіў дарогу 22-гадоваму матацыклісту, піша "Комсомольская правда".

У выніку сутыкнення матацыкліст атрымаў адкрыты пералом правага локцевага адростка, множныя ірваныя раны і сінякі. Яго даставілі ў лякарню, кажуць у ДАІ.

Пазней высветлілася, што ў 22-гадовага матацыкліста ў лістападзе 2011 года забралі правы за кіраванне ў нецвярозым выглядзе. Яго пазбавілі правоў да лістапада 2014-га. Больш за тое, за пяць гадоў свайго кіроўчага стажу хлопец ужо 44 разы атрымліваў штрафы за парушэнне правілаў дарожнага руху. То за кіраванне без правоў, то за непрышпіленыя рамяні бяспекі, то за перавышэнне хуткасці і гэтак далей.

Цяпер па гэтай справе праводзіцца праверка.

Фота — intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі