У Баранавічах затрымалі хлопца, які збіў у школе настаўніка

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося зранку 17 траўня ў адной са школ горада. Па словах відавочцаў, малады чалавек накінуўся на 38-гадовага настаўніка, які выходзіў з класа, і стукнуў кулаком у твар. Калі мужчына зваліўся, хлопец стаў збіваць яго нагамі. Пасля гэтага ён уцёк з месца здарэння.



Пацярпелы настаўнік знаходзіцца на амбулаторным лячэнні.



Паводле інфармацыі БЕЛТА, незадоўга да інцыдэнту настаўнік зрабіў заўвагу маладому чалавеку і яго сябрам за тое, што яны пілі піва на школьным стадыёне. Больш за тое, хлопец сам быў калісьці вучнем гэтай школы, а збіты настаўнік выкладаў у яго рускую мову і літаратуру.



Фота — e-crimea.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі