У Баранавічах былы вучань збіў свайго настаўніка рускай мовы

Як паведамляе сайт intex-press.by, здарэнне адбылося раніцай 15 траўня ў будынку адной з навучальных установаў горада. Калі настаўнік выйшаў з кабінета, да яго падскочыў малады чалавек, які нанёс удар кулаком у твар. Мужчына ўпаў, а зламыснік працягваў яго біць — цяпер ужо нагамі. Праз некалькі хвілін хлопец уцёк.


Настаўнік не можа зразумець, за што яго збіў былы вучань. Ён толькі прыгадаў, што цяпер вучыць яго малодшага брата.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі