У Баранавічах вынеслі прысуд мужчыну, які расчляніў амерыканца

У Баранавічах вынеслі прысуд мужчыну, які расчляніў амерыканца

1 верасня Баранавіцкі суд вынес прысуд мясцоваму жыхару, які забіў і расчляніў грамадзяніна ЗША Саламона Ясмана. Як піша intex-press.by, суд прызнаў яго вінаватым у забойстве, крадзяжы, а таксама крадзяжы важнага асабістага дакумента. Мужчыну прызначылі 10 гадоў калоніі узмоцненага рэжыму.

Таксама асуджаны павінны выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды жонцы і сыну забітага — Таццяне і Дэвіду Ясманам, па 7 тысяч рублёў. Таксама Таццяне Ясман ён павінен выплаціць 1574,18 рубля як кампенсацыю нанесенай шкоды і выдаткаў па аплаце юрыдычнай дапамогі. У даход дзяржавы канфіскаваны аўтамабіль "Опель Вектра", на якім мужчына вывез разрэзанае цела свайго прыяцеля.

Пракурор прасіла прызначыць падсуднаму 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Як паведамлялася раней, на судзе абвінавачаны заявіў, што забіў амерыканца, бо той кепска выказваўся пра Аляксандра Лукашэнку і ўвогуле беларусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі