У Баранавічах уладальнік заакрамы параніў з вінтоўкі сабаку (фота)

У Баранавічах уладальнік заакрамы параніў з вінтоўкі сабаку (фота)

У Баранавічах уладальнік заакрамы параніў з вінтоўкі сабаку. Па словах мужчыны, ён збіраўся адпачыць, а сабака брахаў пад акном.

Як піша газета Intex-press, дзве сям'і жывуць у прыватным сектары ў адным драўляным доме, падзеленым на дзве часткі. Падзелены і падворак. На сваёй яго частцы жанчына выгульвала сабаку Кнопу, калі пачула стрэл. У жывёлы было акрываўленае вуха і вока. Жанчына патэлефанавала ў міліцыю і адвезла сабаку да ветэрынара, які сказаў, што адным вокам ён найхутчэй бачыць не будзе.

Высветлілася, што ў сабаку з вінтоўкі страляў сусед. Дарэчы, ён разам з жонкай трымае краму тавараў для жывёлаў. Жонка распавяла, што муж шкадуе аб зробленым. Ён, нібыта, збіраўся проста напалохаць сабаку, які брахаў і не даваў яму заснуць. Прабачэнняў мужчына суседзям так і не прынёс. Кнопа цяпер баіцца выходзіць з хаты на падворак.

Не выключана, што ў адносінах стралка распачнуць крымінальную справу. Летась у нашай краіне стала больш сур'ёзнай адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі