У Баранавічах у пенсіянера загарэлася адзенне, і ён выбег з дома на вуліцу

У Баранавічах у пенсіянера загарэлася адзенне, і ён выбег з дома на вуліцу

У Баранавічах у пенсіянера загарэлася адзенне, і ён выбег з дома на вуліцу. Як інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося 8 красавіка. 86-гадовы мужчына ставіў чайнік на газавую пліту і закрануў камфорку сваёй сінтэтычнай кашуляй. Яна імгненна загарэлася. Пенсіянер на вуліцы скінуў з сябе палаючае адзенне і пайшоў дахаты. Ён не звярнуўся да лекараў. Толькі на наступны дзень яго завезла ў бальніцу ўнучка. У яго зафіксавалі значныя апёкі верхняй часткі тулава. Мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі.

Дарэчы, у кватэры агонь нічога не паспеў пашкодзіць.

У Баранавічах у пенсіянера загарэлася адзенне, і ён выбег з дома на вуліцу
112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі