Вы тут

У Баранавічах пенсіянер за збіццё 14-гадовага падлетка абышоўся штрафам

Суд у Баранавічах / "Наш край"

У Баранавічах пенсіянер за збіццё 14-гадовага падлетка абышоўся штрафам у 1450 рублёў. Такое рашэнне прыняў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ў дачыненні да 75-гадовага мужчыны, якога прызналі вінаватым у хуліганстве (частка 1 артыкула 339 КК). Пра гэта паведамляе выданне "Першы рэгіён".

Інцыдэнт адбыўся 13 верасня 2021 года на прыпынку па вуліцы Войкава. Мясцовы жыхар "з хуліганскіх памкненняў" напаў на 14-гадовага падлетка, які вяртаўся дадому з факультатыву.

Пенсіянер ударыў школьніка ў жывот, а затым схапіў за шыю, штурхнуў на лаўку і ўдарыў па твары. У судзе абвінавачаны не змог патлумачыць прычыну свайго ўчынку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.