У Баранавічах памерла дзіця, якое шпіталізавалі з зубным болем

У Баранавічах памерла дзіця, якое шпіталізавалі з зубным болем

У Баранавічах памерла 4-гадовае дзіця. Як інфармуе БЕЛТА, 20 студзеня хлопчыка шпіталізавалі з вострым зубным болем, а праз чатыры дні яго не стала. Следчы камітэт праводзіць праверку. Для вызначэння дакладнай прычыны смерці прызначылі судова-медыцынскую экспертызу. У СК кажуць, што смерць не звязана з віруснымі захворваннямі, а "прыкмет крымінальнага характару" няма.

Як паведамляе intex-press.by, дзіця нібыта трапіла ў бальніцу пасля наведвання стаматолага: некалькі дзён балеў зуб, а потым павысілася тэмпература. Аднак пакуль гэта афіцыйна не пацверджана.

Міністэрства аховы здароўя стварыла камісію, якая ацэньвае якасць аказання меддапамогі дзіцяці. У яе ўвайшлі высокакваліфікаваныя спецыялісты (сярод іх — супрацоўнікі кафедраў), паведамляе БЕЛТА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі