У Баранавічах падчас канфлікту суседзяў сур'ёзную траўму атрымала дзіця

У Баранавічах падчас канфлікту суседзяў сур'ёзную траўму атрымала дзіця

У Баранавічах падчас канфлікту суседзяў сур'ёзную траўму атрымала дзіця. Як паведаміў БЕЛТА кіраўнік прэс-службы УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, здарэнне адбылося 6 верасня ў пад'ездзе шматпавярховага жылога дома. Жыхары самастойна, па чарзе, займаюцца прыборкай лесвічнай пляцоўкі. На гэты раз узніклі прэтэнзіі з-за якасці і тэрмінаў прыборкі. Падчас сваркі дарослыя пачалі выкарыстоўваць прыдзверныя дыванкі і смецце. Яны не заўважылі, як штурханулі 7-гадовага хлопчыка. Ён упаў і ўдарыўся галавой.

Дзіця шпіталізавалі ў нейрахірургічнае аддзяленне гарадской бальніцы ў Баранавічах, у яго страсенне галаўнога мозгу. Міліцыя праводзіць праверку (заявы адначасова былі пададзеныя абодвума бакамі канфлікту), прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі