У Баранавічах на тэрыторыі дзіцячага садка знайшлі гранату, эвакуявалі 78 дзяцей

У Баранавічах на тэрыторыі дзіцячага садка знайшлі гранату, эвакуявалі 78 дзяцей

У Баранавічах на тэрыторыі дзіцячых ясляў-садка № 7 знайшлі гранату, эвакуявалі 78 дзяцей. Як піша сайт intex-press.by, на небяспечную знаходку натрапілі ўдзень 3 траўня падчас пасадкі дрэваў. Граната знаходзілася ў зямлі. Загадчыца ясляў-садка патэлефанавала ў міліцыю.

На месца здарэння прыехалі супрацоўнікі МНС, міліцыі, медыкі і сапёры. З будынка эвакуявалі 78 дзяцей і 10 супрацоўнікаў установы. Выхавацелі тэрмінова абтэлефанавалі бацькоў, каб яны забралі дахаты дзяцей.

Эксперты адкажуць на пытанне, ці боепрыпас баявы, ці вучэбны. Як інфармуе БЕЛТА, паводле папярэдняй інфармацыі, граната адносіцца да часоў Другой сусветнай вайны.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі