У Баранавічах мужчыну па галаву засыпала грунтам у траншэі

У Баранавічах мужчыну па галаву засыпала грунтам у траншэі

У Баранавічах 67-гадовага мужчыну па галаву засыпала грунтам у траншэі. Здарэнне адбылося раніцай 14 сакавіка на тэрыторыі гаражнага кааператыва. Пацярпелы ўдзельнічаў у працах па гідраізаляцыі на будаўніцтве гаража на глыбіні 2,5 метра. Ратавальнікі адкапалі яго з дапамогай рыдлёвак. Мужчыну шпіталізавалі ў гарадскую бальніцу, інфармуе прэс-служба МНС.

Сайт intex-press.by дадае са слоў відавочцы, што працавалі два мужчыны. Адзін з іх паспеў адскочыць, калі на іх абрынуўся пясок. Ён спрабаваў самастойна адкапаць таварыша, але няўдала. І тады выклікаў ратавальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі