У Баранавічах малады чалавек скокнуў з моста на чыгунку

У Баранавічах малады чалавек скокнуў з моста на чыгунку

У Баранавічах малады чалавек скокнуў з моста на чыгунку. Здарэнне адбылося ўвечары 18 лістапада на пуцеправодзе ў Паўночным мікрараёне. Сведкі выклікалі хуткую, пацярпелага шпіталізавалі. Вядома, што яму 19 гадоў, ён прыехаў з Гродзенскай вобласці, паведаміла intex-press.by старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязей Баранавіцкага ГАУС Вольга Сакута.

Паводле слоў сведак, хлопец "кідаўся з боку ў бок", нібыта, нешта шукаў. Спрабаваў загаварыць з нейкай дзяўчынай, але яна не захацела размаўляць і пайшла далей. На пытанне, што ў яго здарылася, ён адказаў: "Трэба своечасова прыходзіць дахаты". Ён папрасіў прыкурыць цыгарэту і пайшоў на мост.

Міліцыя высвятляе матывы ўчынку маладога чалавека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі