У Балівіі стрэлкі гадзінніка запусцілі ў адваротны бок

Тое, што стрэлкі гадзінніка ідуць не так, як усе іншыя на нашай планеце, кіраўнік Палаты дэпутатаў Марсэла Эліё бачыць сімвал ідэнтычнасці народаў паўднёвага паўшар'я.



Як інфармуе РІА "Новости", лічбы на цыферблаце гадзінніка на будынку Кангрэса Балівіі размешчаны ў зваротным парадку, таму бягучы час яны паказваюць у адпаведнасці з рэальным. "Ідучы ў адваротны бок гадзіннік... азначае, што наша Поўнач — на Поўдні. Менавіта на поўдні зараджаюцца ідэалогіі", — напісаў Элія ў сваім акаўнце ў Twitter.



Раней фразу "наша Поўнач — на Поўдні", сказаную уругвайскім мастаком, пісьменнікам і паэтам Хаакінам Торэсам Гарсіяй яшчэ ў 40-х гадах мінулага стагоддзя, выкарыстоўвалі многія палітыкі паўднёваамерыканскіх краін. Такім чынам яны жадалі падкрэсліць ідэнтычнасць сваіх дзяржаваў і тое, што іх ўрады не залежаць ад "паўночнага суседа" (ЗША).



У сваю чаргу кіраўнік МЗС Балівіі Давід Чакеўанка патлумачыў, што гадзіннікі ў яго краіне павінны ісці "ў левы бок", бо Балівія размешчаная ў паўднёвым паўшар'і, і сонечны гадзіннік на яе тэрыторыі "ідзе ў левы бок".
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі