У Бабруйску зноў затрымалі кіраўніка клуба "Патрыёт" Мікалая Міхалькова

У Бабруйску зноў затрымалі кіраўніка клуба "Патрыёт" Мікалая Міхалькова

У другой палове дня 24 сакавіка ў Бабруйску зноў затрымалі кіраўніка вайскова-патрыятычнага клуба "Патрыёт" Мікалая Міхалькова. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў яго брат Сяргей Бульба (Чыслаў). Паводле яго слоў, затрыманне праводзілі супрацоўнікі КДБ. Падобна, што Мікалаю Міхалькову могуць выставіць абвінавачанне, паколькі без яго ўся "справа" сябраў "Патрыёта" проста рассыпаецца, мяркуе Бульба.

Міхалькоў быў затрыманы ў чацвер, яго дапытвалі да раніцы пятніцы, калі адпусцілі. Перад гэтым супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрусы ў яго доме, на лецішчы, у гаражы. Раней быў затрыманы сын Міхалькова Ян. Па справе аб падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў "масавых беспарадках" затрымалі некалькі іншых удзельнікаў і выхаванцаў клуба. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі