Студэнта БДУІР затрымалі за пратэсты і каменты пра тэракт у "Крокусе"
![Затрыманы студэнт БДУІР](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/bduir-1005_1.jpg.webp?itok=T1BAx31u)
Затрыманы студэнт БДУІР / тг-канал сілавікоў
У праўладных тг-каналах з'явілася паведамленне пра затрыманне 20-гадовага трэцякурсніка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Сілавікі знялі відэа, на якім хлопец кажа, што ў 2020 годзе (тады яму было 16) пісаў у чат-бот праекта "Голас", хадзіў на пратэсты, распаўсюджваў "экстрэмісцкія" матэрыялы. Таксама ён заяўляе, што каментаваў тэракт у падмаскоўным клубе "Крокус Сіці хол" і "радаваўся гэтай сітуацыі". Акрамя таго хлопец кажа, што падтрымліваў украінцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.