У Бабруйску затрыманы падазраваны ў забойстве, здзейсненым 15 гадоў таму

У Бабруйску затрыманы падазраваны ў забойстве, здзейсненым 15 гадоў таму

Следчы камітэт паведамляе пра затрыманне ў Бабруйску падазраванага ў забойстве, здзейсненым 15 гадоў таму. У пачатку 2004-га знік 51-гадовы мужчына, была распачатая крымінальная справа. Праз два гады крымінальную справу распачалі ўжо па артыкуле "забойства", паколькі выявіліся прыкметы крымінальнага характару знікнення жыхара горада. Следства мела інфармацыю, што 24-гадовы сын сужыцелькі зніклага неўзабаве выехаў на пастаяннае месца жыхарства ў адну з краін Еўропы, пасля пераехаў у Расію. У яго дачыненні ўзніклі падазрэнні. І калі ў пачатку траўня сёлета мужчына прыехаў у Беларусь, яго затрымалі.

На допыце затрыманы распавёў, што ў студзені 2004 года ў яго быў канфлікт з сужыцелем маці, якога ён збіў. Ад атрыманых траўмаў сужыцель памёр. Малады чалавек раздзяліў цела на часткі і вывез яго на машыне ў лес. Там ён яго спаліў, а астанкі закапаў. Яго словы пацвердзіліся. У паказаным месцы астанкі былі знойдзены. Прызначаныя экспертызы. Падазраваны застаецца пад вартай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі