Вы тут

У Бабруйску сярод асуджаных на "хімію" выявілі 15 выпадкаў COVID-19

У "хімікаў" бралі мазкі з носа і горла, аналіз крыві / Reuters

У Бабруйску ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 15 выяўленыя 15 выпадкаў COVID-19. Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацвердзіла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

У Дэпартаменце выканання пакаранняў кажуць, што частку гэтых людзей шпіталізавалі, астатнія лечацца на месцы пад назіраннем. Там сцвярджаюць, што "эпідэміялагічная сітуацыя знаходзіцца пад кантролем", выконваюцца неабходныя каранцінныя меры. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у магілёўскую абласную бальніцу накіравалі 17 чалавек. Ніхто з "хімікаў" не працуе, некаторых з іх ізалявалі. У іх бралі мазкі з носа і горла, аналіз крыві.

У пачатку траўня міністр унутраных спраў Юрый Караеў заявіў, што сярод асуджаных каранавірус выявілі ў двух чалавек. А яны якраз знаходзіліся ва ўстановах адкрытага тыпу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.