У Бабруйску створаны грамадзянскі камітэт па абароне дзяцей

Камітэт па абароне дзяцей ствараюць праваабаронцы, журналісты, прадстаўнікі палітычных рухаў ды іншыя грамадзяне, паведамляе БелаПАН.





Як раней паведамляла Еўрарадыё, 27 ліпеня 16-гадовую Наталлю Шэлег шпіталізавалі ў Бабруйскую цэнтральную лякарню з падазрэннем на страсенне мозгу. Па словах бацькі, невядомыя стукнулі Наталлю па галаве падчас ранішняй гімнастыкі, а потым вывезлі дзяўчыну ў лес за 20 км ад Бабруйска. Там яе пакінулі, запэцкаўшы чорнай фарбай. Апазіцыянер звязвае інцыдэнт са спробай спецслужбаў аказаць ціск на яго, каб ён адмовіўся ад актыўнай палітычнай дзейнасці.





Грамадскі камітэт па абароне дзяцей рыхтуе калектыўны зварот. 5 жніўня яго мяркуецца накіраваць у праваахоўныя органы, уключаючы Следчы камітэт, і органы мясцовай улады. У ім грамадзяне заяўляюць, што разнастайныя пагрозы паступаюць грамадскім актывістам "рэгулярна і маюць паслядоўны характар".





Таксама аўтары звароту незадаволеныя, што дзеянні невядомых у адносінах да 16-гадовай дзяўчыны кваліфікаваныя толькі як хуліганства.





Фота — rastaev.livejournal.com