У Бабруйску прадалі два будынкі крэпасці, якім каля 200 гадоў

У Бабруйску прадалі склады мясцовай крэпасці / Дзяржмаёмасць РБ

У Бабруйску прадалі склады мясцовай крэпасці / Дзяржмаёмасць РБ

На аўкцыёне ў Бабруйску 17 жніўня прадалі будынкі крэпасці, пабудаванай у 1810-1836 гадах, паведамляе mogilev.media.

Гаворка ідзе два склады крэпасці — на 243 і 206 квадратных метраў. Стартавы кошт складаў адну базавую велічыню за кожны будынак — 37 рублёў. На кожны са складоў прэтэндавала па адным пакупніку. Яны і сталі ўласнікамі. Паведамляецца, што гэта жыхары Бабруйска.

Цягам паўгода пасля куплі новыя ўласнікі абавязаныя звярнуцца ў Мінкультуры па дазвол на рэстаўрацыю будынкаў. Самі рэстаўрацыйныя работы яны павінныя выканаць цягам трох гадоў пасля куплі.

Зямельныя ўчасткі, на якіх стаяць будынкі, новыя ўладальнікі атрымаюць у арэнду на 50 гадоў.

У Бабруйску прадалі два будынкі крэпасці, якім каля 200 гадоў
У Бабруйску прадалі склады мясцовай крэпасці / Дзяржмаёмасць РБ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі