У Бабруйску цалкам згарэў трохпавярховы дом і два аўтамабілі (фота)

На вуліцы Мендзелеева загарэўся трохпавярховы драўляны дом, які выкарыстоўваўся 58-гадовым гаспадаром, як лецішча. Агонь знішчыў дом, два аўтамабілі, прыпаркаваныя каля яго — Ford Mondeo і Volkswagen Jetta, быў пашкоджаны мікрааўтобус Mercedes. Таксама пашкоджанні атрымаў суседні дом, гараж і лазня.



Прычына пажару пакуль невядомая, яе высвятляюць, інфармуе прэс-служба МНС.


Фота — mchs.gov.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі