У Бабруйскім раёне вясковец павесіў чужога сабаку, які задушыў курыцу

У Бабруйскім раёне вясковец павесіў чужога сабаку, які задушыў курыцу

У Бабруйскім раёне вясковец павесіў чужога сабаку, які задушыў курыцу. Як інфармуе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама, здарэнне адбылося 20 студзеня ў вёсцы Старынкі. У бабруйскую міліцыю патэлефанаваў 55-гадовы гараджанін. Паводле яго слоў, з паляўнічым сабакам ён быў на паляванні. У нейкі момант сабака знік. Пазней мужчына даведаўся, што яго на сваім падворку павесіў на дрэве 62-гадовы жыхар вёскі.

Вясковец распавёў міліцыянерам, што ў сваім куратніку ён пабачыў чужога сабаку, а каля яго ляжала мёртвая курыца. Каб сабака не перадушыў і іншых курэй, ён яго павесіў. У дачыненні мужчыны склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле "жорсткае абыходжанне з жывёламі". Вешальніку пагражае штраф (ад 255 да 765 рублёў) ці адміністрацыйны арышт.

Адміністрацыйная адказнасць пагражае і гаспадару сабакі — за парушэнне правілаў утрымання хатняй жывёлы.

Матэрыялы дзвюх адміністрацыйных спраў ужо накіравалі ў суд.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 23.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі