Вы тут

У бабруйскім ізалятары спынілі галадоўку асуджаныя за Дзень Волі

Бабруйскі ізалятар / t.me/viasna96

У бабруйскім ізалятары часовага ўтрымання спынілі галадоўку шэсць чалавек, асуджаных на розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту. Іх трымаюць у карцары, перадае Радыё "Свабода" са словаў мясцовай праваабаронцы Галіны Смірновай.

Пра галадоўку вязняў іх сваякі даведаліся ад супрацоўнікаў ізалятара. Тыя прасілі забраць перадачы, прынесеныя раней. Прычым для галадоўнікаў не прымалі нават ваду.

Прычыны галадоўкі застаюцца невядомымі. 

Вядома, што першым галадоўку 27 сакавіка абвясціў Іван Манько, асуджаны на 30 дзён. На такіж тэрмін асудзілі і Уладзіміра Міхалапа.

Па 20 сутак арышту атрымалі інвалід 3-й групы з хваробай Паркінсона Сяргей Бяляеў і Аляксандр Парахневіч. 15 сутак павінен правесці за кратамі Павел Кабанчук, якога затрымалі за герб "Пагоня" на машыне. Столькі ж атрымаў Сяргей Мардушкоў, які на Дзень Волі вывесіў на гаўбцы бел-чырвона-белы сцяг. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.